Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/94

Гэта старонка не была вычытаная

лістапада была разьбіта пад Мсьціслаўлем другая армія літоўская. Нарэшце Менглі-Гірэй утаргнуўся ў межы Вялікага Княства з поўдня. Тагды магістар Лівонскага Закону Плетэнбэрг, баючыся найсьця маскоўскіх войск, завязаў саюз з Літвой. Але гэта не палепшыла замежнага становішча Літвы. І Польшча, насупроць умовы 1501 году, недавала ніякай дапамогі. Пры такіх умовах Літва была прымушана завязаць мір з Масквой (25-га сакавіка 1503 г.) Масква атрымала тэрыторыю верхняй Акі і часьць Чарнігава-Северскай зямлі з гарадамі: Чарнігаў, Старадуб, Пуціўль. Рыльск, Ноўгарад-Северск, Гомель і інш. Ад Смаленскай і Віцебскай земляў былі адцягнуты Дарагабуж, Белы, Тарапец. Усяго адыйшло 19 гарадоў, 70 валасьцёў, 22 гарадзішчы і 13 сёл. Гэтак пачаўся падзел Беларусі.

Трэцяя вайна з Масквою (1507—1508). Калі маскоўскі пасад заняў Васіль ІІІ (1505—1533), вялікі князь Аляксандар паслаў пасольства, патрабуючы вярнуць адданыя Маскве гарады. Маскоўскі князь адказаў на гэта тым, што “он чужіх волостей не держіт, а держіт своі”. У 1506 годзе памёр вялікі князь Аляксандар. Зараз-жа Васіль ІІІ напісаў сваёй сястры Галене ліст, у якім раіў, каб яна пераканала біскупаў, радных паноў і земскіх людзей “что бы похотелі его государству служіть“, абяцаючы пры гэтым захаваць каталіцкую веру. Галена адказала, што ў Літве абіраецца Жыгімонт Казіміравіч. Новы вялікі князь, знайшоўшы сабе саюзьніка ў асобе новага крымскага хана—Менглі-Гірэя, які быў не здаволены з паходу Маскоўскага князя на казанскіх татар, гэтак сама другога саюзьніка ў асобе Лівонскага Магістра, са згоды сойму, быўшага ў Вільні, адправіў паслоў, патрабуючы каб Маскоўскі Князь вярнуў забраныя Іванам ІІІ гарады. Васіль ІІІ адказаў, што ён прымае толькі тыя “которымі его благославіл сам бог і наш покойный родітель”. Васіль выказваў пажаданьне падтрымліваць згоду з Літвой, яле так, як гэта яму будзе выгодна. Распачатыя перагаворы былі спынены і ў канцы красавіка маскоўскае войска было ў межах Літвы. Жыгімонт І памыліўся ў сваіх саюзьніках. Крым і Лівонія не падалі яму ніякай дапамогі. Васіль ІІІ знайшоў саюзьніка ў асобе князя Міхайла Васільевіча Глінскага, які займаў выдатнае месца пры двары нябожчыка князя. Глінскі стаяў на чале беларускай партыі, варожай ліцьвінам. Пры Жыгімонце І становішча яго пагоршала. Літоўская партыя зноў умацавалася. Князь Глінскі ўтраціў свой уплыў пры двары. Глінскі, выехаўшы ў свой маёнтак, распачаў перапіску з маскоўскім князем. Спадзяючыся на дапамогу апошняга, князь Глінскі падняў паўстаньне, маючы на ўвазе ўтварэньне новае Беларускае дзяржавы. Паўстаньне закончылася няўдачай. Беларуская шляхта засталася вернай Жыгімонту І. Тады Глінскі перайшоў на старану Масквы і пачаў спусташаць Літоўскія землі. Бачачы бясспрэчнасьць барацьбы, Жыгімонт І завязаў 19-га верасьня 1508 году мір з Васілём ІІІ. Масква і Літва заставаліся пры сваіх ранейшых уладаньнях.

Чацьвёртая вайна з Масквою (1512—1522). Ня гледзячы на перамір’е, абодва бакі рыхтаваліся да вайны. У 1512 годзе маскоўскае войска ўтаргаецца ў Беларусь. Цэнтрам ваенных дзеяньняў зьяўляецца Смаленск, як ключ да шляху к Бальтыцкаму мору. 30 ліпеня 1514 г. маскоўскае войска заняло Смаленск. Пасьля Смаленску былі захоплены Мсьціслаўль, Крычаў і Дуброў’е. Галоўныя ваенныя сілы Масквы пасоўваліся ў кірунку Воршы і Барысава пад верхаводзтвам Міхайлы Глінскага. Недалёка ад Воршы сустрэліся маскоўскае і літоўскае войскі. Князь Глінскі распачаў перагаворы з Жыгімонтам І і хацеў перайсьці на яго бок, але яго ўцечка не ўдалася. 8-га верасьня 1514 г. адбылася крывавая бойка. На гэты раз маскоўскае войска было разьбіта літоўскім гетманам князем К. Астрожскім. Гэта спыніла далейшы рух Масквы ў глыб Беларусі, але не магло вярнуць Літве захопленых Масквою гарадоў. Дапамога Крымскага хана Махмэт-Гірэя не дала