Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/97

Гэта старонка не была вычытаная

вызначалі адносіны краін да цэнтральнае ўлады, што распараджалася формальным сувэрэнітэтам над усімі краінамі дзяржавы. Прывілеі ў той-жа час ахоўвалі мясцовае права. Публікацыя прывілеяў злучана з зьніштажэньнем палітычнага фэодалізму праз Вітаўта. Нацыянальна-політычная барацьба пры Казіміру прымушала яго выдаваць пацьвярджальныя прывілеі, якія не аднокраць пацьвярджаліся аж да самое Люблінскае вуніі 1569 году.

Чатыры групы прывілеяў. Краінныя прывілеі дзеляцца на чатыры групы. Да першай прыналежаць прывілеі Полацкай, Віцебскай і Смаленскай зямель. Прывілеі Жмудзкай зямлі, Драгічынскага і Бельскага павету складаюць другую і трэцюю групу. Да чацьвёртай трэба аднесьці прывілеі Кіеўскай і Валынскай зямель.

Прывілеі першай групы. Прывілеі Полацкай і Віцебскай зямель амаль-што тыя самыя як па свайму зьместу, гэтак і па аб’ёму тых праў, якія надаюцца землям. Прывілеі Смаленскай зямлі значна вужай па свайму зьместу. Пацьвярджальныя прывілеі былі выданы тром беларускім землям па просьбе насяленьня ўсіх паасобных зямель. Беларускія краінныя прывілеі бароняць правы ўсяго насяленьня. Яны носяць усестанавы характар. Найвышэйшым кіраўніком усёй зямлі зьяўляецца ўсестанавы краіннызбор. На ім прысутнічаюць духоўная і сьвецкая арыстакратыя, дробныя земляўласьнікі, чорныя людзі і ўсё паспольства. Склад краіннага збору аднакі на ўсіх землях. Ён дэмокрытычны. Станавасьць покуль-што к пачатку XVI веку, к моманту выдачы прывілеяў, яшчэ не пранікла глыбока ў нетры грамадзянства. Ад імя ўсёй зямлі краінны збор мае права зварачацца з просьбай да вялікага князя. Віцебскі і Полацкі краінныя зборы маюць права абіраць кандыдатаў на пасаду ваяводы, які павінен быць зацьверджан самім гаспадаром. Апошні абавязан ухіліць ваяводу з пасады, калі яго “обмовят” перад гаспадаром. У Смаленскай зямлі ваявода назначаецца па волі гаспадара, але ўсё провінцыяльнае кіраўніцтва знаходзілася ў руках тубыльнага баярства — “по старому”. Гэта ахоўвала краіны ад наплыву чужаземцаў. Прадстаўнікам усёй зямлі зьяўляўся князь. У яго адсутнасьць функцыі вялікага князя выпаўняюць ваяводы, якія кіруюць судовымі справамі і абавязаны ў сваіх судовых пастановах меркавацца мясцовым правам. Суд адбываецца на месцы. Не дазваляецца выклікаць на суд гаспадара ў Літву. На судзе ваяводы ў Віцебскай зямлі прысутнічаюць князі, баяры і мяшчане, “досмотревшы с которымі” ваявода выносіць судовую пастанову. У Смаленскай зямлі ваявода судзіць з “окольнічімі і іншымі вряднікамі”. Усе гэтыя прысутныя на судзе асобы зьяўляюцца абаронцамі мясцовага права і звычаяў. Краінныя прывілеі забесьпячаюць насяленьню асабовую неадчэпнасьць. Справа павінна разглядацца “на явном суде хрістіанском”. Ніхто ня можа быць пазбаўлены маёмасьці, як толькі па суду. Жонка і дзеці неадказны за праступленьні мужа і, наадварот, калі толькі яны самі ня былі паведамлены аб праступленьні і ня прымалі ў ім удзелу. Жыхары зямлі маюць права выяжджаць у Літву (Віцебская), і “куды кто хочет без кождое зачепкі” (Полацкая). Выезд павінен быць яўны, а ня тайны. Выяжджаючы грамадзянін мае права распараджацца сваёй маёмасьцю, як яму даспадобы. Гаспадар ня можа “вступатіся” у зробленыя распараджэньні. Віцебскі, Полацкі і Смаленскі краінныя прывілеі забесьпячаюць насяленьню права свабоднага распараджэнья сваёй маёмасьцю. Вымарачныя маёмасьці “безадшчіна” і “отмершчіна” зусім не спадаюць на гаспадара (Полацкая і Віцебская). Па сьмерці мужоў, удоў нельга па няволі выдаваць замуж. Запісаная мужам маёмасьць застаецца ў распараджэньні ўдавы нават у тым выпадку, калі яна выходзіць зноў замуж. Краінныя прывілеі забесьпячалі насяленьню старадаўняе процэсуальнае права, гандлёвы суд, асобу і маёмасьць ад уціску мясцовай адміністрацыі і вызначалі абавязкі нася-