Старонка:Піятуховіч Колас.pdf/11

Гэта старонка была вычытаная

бядняк у легэндзе «Жестокі пан»[1], Хрыстоў брат у легэндзе пад той-жа назвай[2], Петра Хлебапек[3] і г. д.

Згодна з народнай псыхалёгіяй, падобныя маральна здаровыя тыпы выводзяцца і ў творчасьці Коласа. Напр., у апавяданьні «Малады дубок» мы бачым селяніна, які ўпаў у змусту: сьсек у чыжым лесе малады дубок, але гэтае злачынства прычыняе яму вялікія мукі сумленьня, урэшце ён ня вытрымлівае гэтых мук і сам дабрахвотна прызнаецца ў сваім злачынстве[4].

Taкім чынам у творчасьці Я. Коласа знайшлі сабе адбітак галоўныя рысы беларускага народу: яго чуласьць да хараства, пяшчотнасьць душы, смутны настрой, які скрашываецца гумарам; і нарэшце філёзофская пытлівасьць вума і здаровае сумленьне. Якуб Колас такім чынам супраўдны нацыянальны беларускі поэта: яго творчасьць—гэта люстра народнай душы, і мы пэўны, што к гэтаму яго нерукатворнаму помніку ніколі не зарасьце народная трапа.

М. Піотуховіч.

12/VI/1922 г.

  1. Романов. Белорусский сборник: IV, 30
  2. Іbіdem ІV, 32.
  3. Іbіdem ІV, 40
  4. Родныя зьявы. Вільня 1914 г. стр. 55-90