Старонка:Піятуховіч Колас.pdf/8

Гэта старонка была вычытаная

У складанай гаме настрояў і пачуцьцяў беларускага народу мало мажорных тонаў: пераважаюць мінорныя, сумныя, у якіх чуецца бясконца жаласная журба і смутак, адвечная скарга народу на свой незадачлівы лёс. Досыць прыпомніць нам сумныя беларускія песьні аб долі кабеты: гэта ня песьні, а сплашны плач набалеўшага сэрца.

Муза Я. Коласа гэтак сама большаю часткаю зьяўляецца перад намі ў жалобнай вопратцы смутку і гора. У яго лірыцы мала вясёлых матываў, характар музы сваёй сам поэта добра адзначае у ўступным вершы зборніка «Песьні жальбы».

Ня пытайце, не прасіце
Сьветлых песень у мяне,
Бо як песьню засьпяваю,
Жаль ўсю душу скалыхне.
Нешчасьліва наша доля
Нам нічога не дала.
Ня шукайце кветак ў полі,
Як вясна к нам ня прыйшла.[1]

Смутак і гора беларускага народу ніколі не даходзе да адчаю; ад гэтага адчаю ратуе яго прыродны гумар. Народ часта сваё уласнае горкае жыцьцё і жыцьцё іншых любіць прадстаўляць у гумарыстычным асьвятленьні, і гэты гумар уносіць рознастайнасьць у настрой, скрашывае сумныя тоны. У беларускай вуснай творчасьці ёсць цэлы шэраг гумарыстычных і жартлівых песьняў. Досыць вядомы, напр., песьні «Чаму-ж мне пя нець, чаму ня гудзець»..., «Чачотка», «Было ў бацькі да восем сыночкаў» і інш.

Гэты народны гумар адбіваецца і ў творчасьці Я. Коласа. У яго, як і ў народу, гумар ніколі не пераходзіць у злую сатыру або ў сарказм: гэта дабрадушныя кпіны над тым ці іншым зьявішчам жыцьця. У апавяданьні «Недаступны» ў гумарыстычным асьвятленьні прадстаўлена адвечнае народнае зло—п'янства: тут рысуецца падвіпіўшы селянін, які ў жаркі дзень хаваецца ад сваёй жонкі ў студыі; на гэтым грунце тут разыгрываецца шэраг забаўных сцэн.[2] У апавяданьні «Стараста» у гумарыстычным асьвятленьні прадстаўлена асоба гэтага вясковага адміністратара, поўнага пыхі і самамненьня.

У творчасьці Я. Коласа знайшла сабе адбітак ня толькі эмацыяльная старына псыхалёгіі беларускага народу, але і старына інтэлектуальная.

Беларускі народ, пры агульным сазярцальным складзе сваёй натуры, вызначаецца, як было ўжо заўважана вышэй, філёзофскай рэфлексыяй, глыбокай пытлівасьцю свайго вума. Вялізную частку беларускіх казак складаюць казкі космогонічныя і біолегічныя, якія і зьяўляюцца спробай задаволіць гэтую пытлівасьць, даць адказ на пытаньні аб пахаджэньні сьвету і розных жывых істотаў. Апроч таго, больш характэрнымі для акрасьленьня народнага сьветагляду зьяўляюцца легэнды філёзофскага зьместу. Напр., у

  1. Стр. 3.
  2. Родныя зьявы. Вільня, 1914 г. стр. 126-136.