Старонка:Піятуховіч Трус.pdf/1

Гэта старонка не была вычытаная

Проф. Піотуховіч

Творчы шлях Паўлюка Труса

(крытычна-біографічны нарыс).

Жыцьцё Паўлюка Труса нечакана абарвалася на парозе юнацтва і сьпелага ўзросту (поэта нарадзіўся ў 1904 г., памёр у 1929 г.), у пару, калі яго значны мастацкі талент уступіў ужо ў фазу свайго красаваньня, калі яго поэтычныя здольнасьці пачалі раскрывацца ва ўсю шырыню, абяцаючы ў будучым плён яшчэ вялікшых мажлівасьцяй дасягненьняў. Адсюль і самая біографія маладога песьняра, дачасна адыйшоўшага ў нябыт, адзначаецца прастатой і нескладанасьцю; у гэтай біографіі няма старонак, якія маглі-б зьдзівіць сваёй знадворнай эфэктнасьцю і бляскам. Дзяцінства, правядзенае ў вёсцы Нізок (Менскага раёну), у абстаноўцы беднай сялянскай сям'і, першапачатковая асьвета ў тэй-жа вёсцы, гады вучэньня ў сямігодцы ў мястэчку Вузда, працяг адукацыі ў Беларускім пэдагогічным тэхнікуме (1923-1927 г.), пасьля заканчэньня праца ў рэдакцыі газэты „Палеская праўда“, нарэшце апошні этап: пачатак у 1928 г. вышэйшай асьветы на Пэдфаку Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэту, — пачатак так раптоўна перарваны аскладненьнем брушнога тыфусу ўвосень 1929 г. — вось тыя паасобныя зьявы, зьмена якіх становіць сабою кароткі жыцьцёвы шлях поэты.

Але пад вонкавай прастатой і нескладанасьцю біографічных фактаў захавалася багатае і напружанае ўнутранае жыцьцё: праца над самім сабою, значная інтэнсыўнасьць грамадзка-карыснай чыннасьці. Ужо ў 1924 г., будучы студентам Менскага бел-