Старонка:Піятуховіч Трус.pdf/11

Гэта старонка была вычытаная

трэці жанр, які можна назваць публіцыстыкай у вершах. Вышэй, пры перадачы біографіі пісьменьніка, мы адзначылі, што ў асобе Труса гармонічна былі зьліты дзьве постаці: поэты і журналіста. Зразумела, гэтая зьлітасьць прадстаўляе сабой далёка неіндывідуальна біографічны факт; у ёй выяўляецца пэўная клясавая накіраванасьць пісьменьніка. Паўлюк Трус, як прадстаўнік рэволюцыйнага сялянства, ніколі не глядзеў на мастацтва, як на эстэтычныя прысмакі; ён далёкі быў ад буржуазна-ўпадніцкай формулы Багдановіча: "добра быць коласам, а яшчэ лепш быць васільком, бо на што каласы, калі няма васількоў". Таксама ён далёкі быў ад буржуазна-ўпадніцкіх поглядаў на мастацтва, якія выяўлены, напрыклад, у поэме Дубоўкі "І пурпуровых ветразяй узьвівы". Эстэтыка Паўлюка Труса ня ёсьць эстэтыка "чыстага" мастацтва; яна ёсьць эстэтыка утылітыарызму. Поэзія для рэволюцыйнага сялянскага пісьменьніка гэта ў першую чаргу сродак служэньня практычным патрэбам гаспадарчага і культурнага будаўніцтва, сролак вырошчываньня лепшых каласоў а не апяваньне "чыстай" красы "васількоў". Адсюль вершаванай формай Трус шырока карыстаўся ў чыста агітацыйных мэтах: яго творы, асабліва тыя, якія зьмяшчаліся ў газэце "Беларуская вёска", прадстаўляюць сабой агітвершы з самай рознастайнай тэматыкай, якая падкрэсьлена формулюецца ўжо ў загалоуках твораў: "Кооператыў паможа, а п'яніцаў з яго вон“, „Ты сьпявай, іграй, музыка, пра сялянскую пазыку", "Каб знаць навіны ўсяго сьвету, чытай газэту", „Лячыся ў доктара, а не у шаптухі", "Ад зëлак бабскіх на век астанешся калекай", "Ня плач, а жыцьцё перайнач“, "За благія нашы ўчынкі жыве і пухне благачынны" і г.д.

Зразумела, у гэтых вершах мы не знаходзім сапраўды мастацкага, вобразнага ператварэньня рэчаіснасьці, вобразнага мышленьня аб ей: у іх кідаецца ў вочы голая лëзунговасьць, плякатнасьць. У мастацкіх адносінах гэта свайго роду "утыль-сыравіна", але тым ня менш гэтая "утыль-сыравіна" вельмі характэрна для процэсу станаўленьня мастацкага стылю Паўлюка Труса. Ён абрысоўваецца перад намі ня ў постаці сузіральніка, а ў постаці барацьбта. Вершы, у даным выпадку яшчэ часам нязграбныя, шурпатыя, выкарыстоўваюцца ім як сродак змаганьня супроць вясковай адсталасьці і цемры. Ён агітуе за новыя