Старонка:Піятуховіч Трус.pdf/12

Гэта старонка была вычытаная

формы быту і сьвядомасьці, за коопэрацыю, за дзяржпазыку, за прасоўваньне ў вёску газэты, супроць вядуноў, папоў, самагоншчыкаў і г. д.

Так ужо на першым этапе свайго разьвіцьця творчасьць Паўлюка Труса мае досыць шырокі соцыяльны дыяпазон: усьведамленьне і раскрыцьцё будаўнічых сіл Кастрычнікаўскай рэволюцыі, паказ гэроікі грамадзянской вайны, барацьба супроць рэшткаў старога, за ўкараненьне новага — вось галоўныя ідэёвыя лініі творчасьці Труса на даным этапе. Але ў гэтай шырыні была і свая вузкасьць. Паўлюк Трус нёс на сабе ўвесь цяжар сялянскай абмежаванасьці, увесь цяжар дробнабуржуазнага сьветапогляду, супярэчлівага і хісткага ў сваёй сутнасьці. Асноўная накіраванасьць гэтага сьветапогляду ідэалістычная. Паўлюк Трус, напрыклад, апэруе паняцьцямі: „душа народа“, "беларуская душа" (верш, прысьвечаны Гурло); увесь яго пэйзаж у цэлым ёсьць раскрыцьцё сялянскага анімізму. Накіроўваючыся ад позыцый об'ектыўнага ідэалізму, Паўлюк Трус у падыходзе да соцыяльнай рачаіснасьці, у сваім творчым мэтодзе ня мог узвысіцца над павярхоўнай эмпірыкай і схэматыкай. Поэта апявае Кастрычнік, але ён прымае яго на грунце вузкага эмпірычнага дасьведчаньня; ён ня здольны раскрыць рухаючыя сілы пролетарскай рэволюцыі, пазнаць яе ва ўсёй супярэчлівасьці і складанасьці клясавай барацьбы. Пролетарыят і комуністычная партыя, як кіруючая сіла рэволюцыі, вядучая роля гораду амаль зусім, не ўваходзяць у поле яго зроку. У двох-трох вершах, праўда, Паўлюк Трус абеглымі штрыхамі зачэплівае проблему гораду і вёскі. Поэта, абмаляваўшы цяжкую долю жанчыны ў мінулым: культурную адсталасьць вёскі, кідае бадзёры кліч:

Ой ты, горад, ой вы, рабочыя,
Апавеце машынай загон.

У тым-жа вершы ("Яна") Трус далей так пералічае розныя, чыньнікі будаўніцтва ў вёсцы:

Сельсавет... Комітэт дапамогі.
Сходы... Ясьлі.... І раць КПБ...

У другім вершы ("Комунарам") поэта прабуе акрэсьліць значэньне Парыскай Комуны, паказваючы на яе, як на папярэдні этап