Старонка:Піятуховіч Трус.pdf/13

Гэта старонка не была вычытаная

пролетарскай рэволюцыі. Зварачаючыся да комунараў, ён гаворыць

Вамі пачатую справу бунтарскую,
Справу ваяк-удальцоў
З верай сталёвай мы, пролетары,
Мы давядом да канца.

Сьпеце спакойна ў магілах крывавых,
Сьпеце арлы-комунары.
Вашы бясьсьмертныя вольнасьці справы
Вольна ўсьпеняцца новай славай,
Новы распаляць пажар.

Але гэтыя імкненьні ў бок разуменьня соцыялістычнай рэволюцыі ня як эмпірычнай даннасьці, а як процэсу, які ажыцьцяўляецца пад кіраўніцтвам гораду і пролетарыяту, на першым этапе творчасьці Труса зьяўляюцца толькі яшчэ перадранішнімі бліскавіцамі, якія вельмі слаба перадвяшчаюць "Дзесяты падмурак" і губляюцца ў тоўшчы дробнабуржуазнай абмежаванасьці сьветапогляду.

Не выпадкова Паўлюк Трус і ў паданым вершы, прысьвечаным парыскім комунарам, іх справу называе бунтарскай. У поэты агульная концэпцыя рэволюцыі—тыпова дробнабуржуазная концэпцыя. Для яго рэволюцыя ёсьць стыхія, выбух бунтарскіх сіл. Шмат разоў поэта шырокімі мазкамі накідвае нам вобраз рэволюцыі, як выяўленьня стыхійнасьці. Напр., для яго сымболем рэволюцыі зьяўляецца разьліў Нёмана ў часы паводкі. Пясьняр захоплены гэтым бязьмежным раздольлем; ён гаворыць:

Чую песьні стыхіі—разводзьдзя,
Ня стрымаць твае вольнае плыні.
Упусьціла старое паводзьдзе,—
Калі вір махадога нахлынуў.

У іншым месцы аб падзеях грамадзянскай вайны поэта выказваецца ў такіх словах:

Помню,
Стыхіяй,
Агнём
Палаў прастор.