Старонка:Піятуховіч Трус.pdf/14

Гэта старонка не была вычытаная

Другім улюбёным вобразам рэволюцыі для поэты зьяўляецца вобраз буры, навальніцы, якая ўсё крышыць і нішчыць на сваім шляху. Для яго характэрны, напр., такія патэтычныя зарысоўкі:

Бура...
Мінулася бура.
Разбурыла
Сьвет векавы паднявольны.

Абмалёўваючы падзеі Парыскай Комуны, Трус зварачаецца да таго-ж вобразу буры:

Бурай стагналі, грымелі гарматы
Гулка над бурным Парыжам.
("Комунарам").

У поўнай сугучнасьці з такімі вобразамі, знаходзіцца і падкрэсьліваньне поэтай уласных бунтарскіх настрояў. Напрыклад, ім зазначаецца:

Сёньня бунтарскія хвалі
Поўняць мяне агнявіста...

Успрымаючы рэволюцыю, як бунтарскую стыхію, Паўлюк Трус па сутнасьці ня выходзіць за межы вёскі. У яго разуменьні Кастрычнік гэта справа "лапцюжных", гэта сялянская революцыя. У роўніцы такога разуменьня поэта дае вобразы, якія скажаюць рачаіснасьць. Напр., абмаляваўшы геройскую постаць комсамольца Якіма, ён прадстаўляе яго, як барацьбіта выключна за інтарэсы сялянства, зазначаючы:

За вялікую справу лапцюжных
Тут пахован Якім малады.

Пясьняр надае селяніну, нават, кіруючую ролю: У яго

З душой пакрыўджанай і чулай
Новых дзён лапцюжнік атаманам.
("Успомі").

Няздольны з прычыны дробнабуржуазнай абмежаванасьці сьветапогляду ўскрыць правільную расстаноўку клясавых сіл у Кастрычнікаўскай рэволюцыі, паказаць у ёй кіруючую ролю пролетарыяту і комуністычнай партыі, Паулюк Трус скажае рачаіснасьць