Старонка:Піятуховіч Трус.pdf/2

Гэта старонка не была вычытаная

пэдтэхнікуму, Паўлюк Трус пачынае друкаваць свае вершы розных пэрыодычных выданьнях („Савецкая Беларусь", „Полымя", „Беларуская вёска", „Беларускі піонер"); з 1925 году яго літаратурная чыннасьць колькасна разгортваецца асабліва шырока, у наступныя гады тэмпы гэтай продукцыі таксама былі досыць значныя; выяўляліся яны ў самых рознастайных жанрах, пачынаючы ад поэмы і лірычнага вершу і канчаючы допісам нататкай у газету або часопіс. У асобе Паўлюка Труса былі гармонічна зьліты дзьве постаці: поэты-лірыка і баявога журналіста, газэтнага працаўніка. Работа ў газэце была для яго роднай і блізкай; свае першыя спробы пяра ён сыстэматычна зьмяшчае у насьценнай газэце Белпэдтэхнікуму, зьяўляючыся адным з найбольш актыўных і таленавітых яе ўдзельнікаў; у далейшым кола яго газэтнай працы нязьменна пашыраецца, абхапляючы сабой амаль усе пэрыодычныя выданьні Менску, („Беларуская вёска", „Савецкая Беларусь", „Зьвязда", „Беларускі піонер", „Малады араты", „Полымя", „Маладняк"), і часткова провінцыі (Гомель, „Палеская праўда").

Пры жыцьці поэты выдадзены толькі два невялічкія зборнікі яго лірычных творыў: "Вершы" (Менск, 1925 г.) і "Ветры буйныя" (Менск, 1927 г.). Усе іншыя творы яго заставаліся да гэтай пары раскіданымі ў памянёных газетах і часопісах. Значная частка літаратурнай спадчыны пісьменьніка захоўвалася ў рукапісах і ўпяршыню ўбачыць съвет у акадэмічным выданьні яго твораў.

Ужо колькасны бок літаратурнай спадчыны Паўлюока Труса гаворыць аб немалой працы поэты за параўнальна кароткі пэрыод часу (1924-1929 г.). Але яшчэ больш важнымі зьяўляюцца тут якасныя паказчыкі. Інтенсыўны ідэёвы рост Паўлюка Труса нязьменна суправаджаўся яго напружанай працай над удасканаленьнем у галіне аўладаньня поэтычным мастацтвам. І тут зноў-такі мы маем пэўныя ступені літаратурнай вучобы, якую прайшоў поэта на сваім жыцьцёвым шляху: калі першыя яго вершы амаль выключна сьведчаць аб тым, што галоўнай крыніцай гэтай вучобы зьяўляўся сялянскі фольклёр і творчасьць беларускіх пісьменьнікаў, дык у далейшым мы маем ужо значнае пашырэньне літаратурнага кругавіду поэты. У поле гэтага кругавіду побач з беларускімі аўтарамі ўваходзяць і выдатныя прад-