Старонка:Піятуховіч Трус.pdf/3

Гэта старонка не была вычытаная

стаўнікі сусьветнай літаратуры. Напрыклад, да верша „Сябру-Дубоўку“ поэта ў якасьці эпіграфа бярэ радок з Пушкіна:

Мы почитаем всех нулями,
А единицами себя.

У іншым творы яго ўпамінаецца Шаўчэнка; з асаблівай праніклівасьцю і цяплынёй гаворыць малады пясьняр аб чарах Гётэўскага гэнія:

Той-жа ціхі пакой.
Я сяджу за сталом;
Прад вачыма разгорнуты Гётэ.
Я пазбыўся трывог.
На душы супакой,
І па волі зьнікае самотнасьць,
Змрокі чэзнуць, як дым,
Сьцемі ўпалі ля ног,
Іх разьвеяў плашчом Мэфістофель.

("Як пажоўкнуць лісты").

Аўтар гэтых радкоў у працягу пяці год, у процесе выкладаньня беларускай літаратуры ў Бэлпэдтэхнікуме і Пэдфаку БДУ, дзе вучыўся поэта, меў мажлівасьць назіраць шпаркі разумовы рост пісьменьніка, асабліва яго неаслабную і напружаную зацікаўленасьць фольклёрам і мастацкай літаратурай, паступовае пашырэньне яго літаратурнага кругавіду. Праўда, Паулюк Трус у аўдыторы не выяўляў асаблівай актыўнасьці; мажліва, з прычыны некаторай залішня сваёй скромнасьці ён параўнальна рэдка па ўласнай ініцыятыве выступаў у абгаварэньні, напрыклад, сэмінарскіх дакладаў, у спрэчках, дыспутах і інш. Але затое якасьць выступленьняў пакрывала сабой недахопы колькасьці: кожнае яго выказваньне зварачала на сябе ўвагу сваёй сур'ёзнасьцю, сталай прадуманасьцю матэрыялу, і адначасова гэтыя выказваньні адзначаліся той-жа эмоцыянальнай насычанасьцю, якая характарызуе сабой і вершы поэты.

Побач з тэорэтычнай літаратурнай вучобай шырока разгортвалася рэволюцыйна-грамадзкая практыка Паўлюка Труса.

Нязьменны ўдзельнік розных грамадзкіх гурткоў, энэргічны працаўнік у правядзеньні розных ударных кампаній, сталы газэтны работнік, актыўны журналіст Паўлюк Трус быў органічна, тысячамі ніцяй зьвязаны з савецкай рачаіснасьцю: сваёй жыць-