Старонка:Піятуховіч Трус.pdf/4

Гэта старонка не была вычытаная

цёвай практыкай ён браў непасрэдны і чынны ўдзел у соцыялістычным будаўніцтве. І само мастацтва ніколі ня было для яго олімпійскім „узвышшам“ над жыцьцём, месцам нібыта нейкага адпачынку ад жыцьцёвых боек; гэта мастацтва было неаддзельнай часткай яго грамадзкай практыкі. У процэсе данай практыкі Паўлюк Трус паступова рос і загартоўваўся. Ступені жыцьцёвай лесьвіцы поэты, як мы бачым, нешматлікія, але ў цэлым яны ўтвараюць сабой круты пад'ём на вяршыні мастацтва, якімі ўжо пачынаў аўладаць пісьменьнік. У гэтых адносінах самая біографія Паўлюка Труса прадстаўляе сабой вялікую цікавасьць для соцыяльнай псыхолегіі сялянства на этапе пролетарскай рэволюцыі. Жыцьцё Труса — гэта жыцьцё поэты новай формацыі, якая ўтварылася толькі дзякуючы Кастрычнікаўскай рэволюцыі і толькі ў процэсе революцыі... Калісьці Якуб Колас у такіх праніклівых словах, поўных тугі і журботнасьці, апяваў незадачлівую долю вясковых песьняроў Беларусі мінулых часоў.

Колькі талентаў зьвялося,
Колькі іх і дзе ляжыць,
Невядомых, няпрызнаных,
Неаплаканых, нікім,
Толькі ў полі адсьпяваных,
Ветру посьвістам пустым!

(„Сымон Музыка“).

І сапраўды, першы беларускі сялянскі поэта Паўлюк Бахрым, які, ня гледзячы на жудасны ўціск прыгоньніцтва, адгукнуўся на гэты ўціск некалькімі вершамі і потым замоўк назаўсёды, прыціснуты панскімі катаваньнямі; сялянскія поэты перыоду буржуазна-дэмократычнай рэволюцыі—поэты, сярод якіх ёсьць шмат песьняроў "аднаднёвак", змогшых ва ўмовах царызму даць толькі два-тры вершы і потым замоўкшых таксама, як замоўк раней і Паўлюк Бахрым, — усе гэтыя ахвяры капіталістычнага ладу сьцьвярджаюць жалобна-хаўтурныя мэлёдыі Коласа. І толькі дзякуючы пролетарскай рэволюцыі, у процэсе разгорнутага соцыялістычнага будаўніцтва працоўнае сялянства змагло даць цэлы шэраг поэтаў і пісьменьнікаў, якія шырока выявілі свае творчыя здольнасьці, якія ўжо не зьяўляюцца песьнярамі „аднаднёўкамі“, а ператварыліся ў буйныя мастацкія