Старонка:Піятуховіч Трус.pdf/5

Гэта старонка не была вычытаная

вялічыні. Жыцьцёвы шлях гэтых песьняроў істотна розьніцца ад жыцьцёвага шляху сялянскіх поэтаў дарэволюцыйнага часу. Калі раней сялянскія самародкі ва ўмовах жудаснай эксплёатацыі, надмернай фізычнай працы, пазбаўленыя асьветы, прыціснутыя прэсам жандарска-опліцэйскага самавольства, засуджаны былі на гібеньне ў абставінах вясковай коснасьці, дык у нашы часы, пасьля Кастрычніка, уся рачаіснасьць спрыяе раскрыцьцю творчых мажлівасьцяй, уся рачаіснасьць прадстаўляе сабой агромністы выхаваўчы процэс, у якім талент атрымоўвае ўсе даныя для свайго раскрыцьця і красаваньня. Лепшы довад гэтага прадстаўляе сабой Паўлюк Трус. Ва ўмовах царызму мажліва яго чакаў-бы лёс другога Паўлюка — Бахрыма, у лепшым выпадку ён мажліва даў-бы некалькі фольклёрных заўныўных песьняў; толькі ва ўмовах Кастрычніка поэта, выхадзец з вёскі, змог узьняцца на ступень ідэёвага набліжэньня да вяршыняў мастацтва.

Творчы шлях поэты ня ёсьць, зразумела, толькі яго індывідуальны шлях, гэта шлях асноўных сялянскіх мас Беларусі, паказчык агромністых зрухаў, якія адбываюцца ў гэтых масах: поэзія Труса, як і заўжды, у суб'ектыўнай форме адлюстроўвае об'ектыўныя процесы рачаіснасьці.

У працягу даўгіх сталецьцяў бeлapyскae сялянства ўсім ходам спачатку фэўдальнага, а потым капіталістычнага ладу было засуджана на гібеньне ва ўмовах эксплёатацыі і адсюль на мертвую коснасьць жыцьця. Карл Маркс, як вядома, лічыў, што ва ўмовах буржуазнай цывілізацыі сялянская кляса зьяўляецца экономічна і культурна найбольш адсталай клясай. „В общем составе современного капиталистического хозяйства, кажа ён, создаются обширные прослойки отсталого типа хозяйства, и этим самым крестьянин лишается и пользования высокой техникой культурной надстройки, которая или до него не доходит, или остается для него психологически недоступной. На такой почве создается неподвижнейший общественный класс, живущий в условиях величайшей разрозненности... и изолированности. На почве такой нищеты полукачающегося карликового крестьянства естественно растут суеверия и предрассудки, фетишизм собственности, мелочная изнутрительно придирчивая пошлость, варварство“. Гэтая нікчэмнасьць, галоўным чынам, выяўляецца ў тым, што ва ўмовах капіталістычнага ладу жыцьцё вёскі замыкаецца ў зачарованае