Старонка:Піятуховіч Трус.pdf/8

Гэта старонка была вычытаная

Ваганьні паміж буржуазіяй і пролетарыятам яскрава выяўляюцца і ў творчасьці Паўлюка Труса, у гэтых ваганьнях выступае змаганьне „дзьвюх душ“ селяніна. „Крестьянство, зазначае Ленін, распылено экономически. Оно является частью собственниками, а частью труженниками. Собственность тащит его к капитализму; — чем выгоднее я продам, тем лучше", „Если голод, дороже продам. А крестьянин труженник знает, что от помещика он видел угнетение, от которого освободил его рабочий. Тут борьба двух душ, которая вытекает из экономического положения крестьянства. Нужно эти две души выделить. (т.XXV, 2-е выд.).

Пры азначэньні клясавай накіраванасьці Паўлюка Труса на першым этапе яго творчага шляху трэба гэтак сама "выдзеліць гэтыя дзьве душы".

Паўлюк Трус на даным этапе выяўляе ідэолёгію рэволюцыйнага сялянства. Ён усьведамляе Кастрычнікаўскую рэволюцыю, як новы этап у гісторыі чалавецтва. Ім абмалёўваецца новая вёска, дзе адбывалася барацьба процілеглых тэндэнцый. Поэта У гучных і рытмічных вершах адлюстроўвае гаспадарчы і культурны уздым вёскі. Ён бачыць, як у гэтай вёсцы "усе на лад новы звоніць".

Зьмянілася і поле,
Бо там цяпер шматпольле.

Зьмяніліся і людзі, яны інакшымі сталі; у вёсцы растуць парасткі новай культуры, і, усьведамляючы гэтую напружаную дынаміку жыцьця, поэта ўкладае ў вусны селяніна наступныя прызнаньні:

Съвет цяпер зусім зьмяніўся.
Усё па-новаму пашло.
А ня то, што як было...
("На новы лад усё звоніць").

Імкнучыся адлюстраваць сьвежую цаліну, узвораную глыбокіх плугам рэволюцыі, Паўлюк Трус шырока разгортвае малюнкі вясковага жыцьця. Гэтыя малюнкі ў пачынальны кругабег яго творчасьці агорнуты зазвычай вялікай бадзёрасьцю, оптымізмам. Поэта паказвае, што смутныя вобразы пакуты адышлі ў нябыт.