Старонка:Піятуховіч Трус.pdf/9

Гэта старонка не была вычытаная

над вёскай ня вісяць ужо скаргі і ёнкі, яна апавіта новымі песьнямі радасьці і ўпэўненасьці:

Выйдзі паслухай,- ня плача сягоньня
У вёсцы сярмяжнай нуда.
Ой не галосяць яны з пазаранкамі,
Чуецца вольнасьці сьмелы ўздым,
Мы на шырокім жыцьцёвым паўстанку,
Нас не асьлепіць мінулага дзень.

Зарысоўваючы побыт вёскі, поэта з асаблівай любасьцю спыняецца на момантах сялянскай працы: у яго мы маем зазвычай поэтызацыю гэтай працы. Ворыва, жніво, касавіца выступаюць перад намі, як радасныя, шчасьлівыя моманты ў жыцьці вёскі, самы вобраз селяніна пад пяром пісьменьніка гэта вобраз маладога аратага, які працуе з песьняй разьліўнай ("Вясновая песьня"). Але поэта паказвае нам селяніна ня толькі за працай, як дробнага вытворцу на сваёй палосцы. Ён дае нам і іншы больш каштоўны, вобраз селяніна — вобраз барацьбіта, партызана. Так ва ўспамінах аб семнаццатым годзе ён накідвае вобраз Кандрата, які ідзе з фронту імпэрыялістычнай вайны і ў сваёй роднай вёсцы вядзе рэволюцыйную агітацыю, запальваючы ў сваіх аднавяскоўцах нянавісьць да клясавага ворага. Кандрат усьведамляе шкоднасьць імпэрыялістычнай вайны і разам з тым неабходнасьць перавярнуць яе ў вайну грамадзянскую:

Ніхто ня спыніць ужо салдат:
Яны бягуць,
І іх дарогі
Вядуць к сялянству на падмогу.
Вайны нам болей не патрэбна.
Даволі мы у сьвітках зрэбных
Паскуства рознае кармілі.

Значнае месца ў поэзіі Труса на даным этапе займае комсамольская і піонэрская тэматыка. Пясьняр з вялікай праніклівасьцю падае вобраз комсамольцаў і піонэраў, удзельнікаў партызанскага руху. Гэтыя вобразы досыць шырока разгорнуты ў дзьвюх поэмах: "Астрожнік" і "Юны змаганец". У першай поэме абмаёўваецца вобраз комсамольца Якіма, які памірае пад кулямі фашыстоўскіх катаў. Якім у абрысоўцы поэты — гэта вобраз