Старонка:П’есы (1927).pdf/10

Гэта старонка не была вычытаная

якім небудзь выглядаў-бы. Другі раз, як будзем ставіць спэктакль, дык трэба будзе выбраць такую п‘есу, у якой ёсьць доўгія вучоныя разважаньні, — во раздольле тады для цябе будзе. Гэта нічога, калі публіка задрэмле крыху.

Вадзім

Чаму табе здаецца, што я люблю такія разважаньні?

Соня

Гэта больш падыходзіць да твайго характару.

Вадзім

А ты ведаеш мой характар?

Соня

Мне здаецца, што ведаю.

Вадзім

Ведаеш? Ну скажы, Сонечка, скажы. (Падсядае бліжэй).

Соня

Сказаць?

Вадзім

Скажы.

Соня

Дрэнны.

Вадзім

Ну вот…

Соня

А знаеш чаму. Я табе раней, здаецца, казала. Няма ў цябе рашучасьці, рухавасьці, ну — жыцьця такога, разумееш… Часам, праўда, быццам гэтага й не