Старонка:П’есы (1927).pdf/11

Гэта старонка не была вычытаная

прыкмячаеш. Вось на дыспуце ў клюбе ты быў маладзец. Ты тады мне падабаўся.

Вадзім

Дзякую за комплімэнт.

Соня

Я не разумею гэтых комплімэнтаў. Я кажу тое, што ёсьць, а вось цяпер ты кіслы.

Вадзім

А якім ты хацела-б мяне бачыць?

Соня

Якім-бы я хацела цябе бачыць? Па-першае, скінь ты гэту паскубаную сэмінарскую куртку, надзень лепш што-небудзь другое, але гэта між іншым, гэта надворны бок, а вось нутро… баюся чапаць яго, ня ведаю ці выйдзе што.

Вадзім

Ну, Сонечка любая, скажы. Я веру, што ты скажаш праўду, я буду дзякаваць табе, мне гэта цікава.

Соня

Мне думаецца, што пры тваёй адукацыі і здольнасьцях можна было-б быць больш карысным у сучаснай грамадзе, чым гэта ёсьць зараз. Ты ня супроць жыцьця, але й нейк ня разам з ім, а так паволі цягнешся. Апошні год больш пасьпешна: усё-такі дапамог у культасьветнай працы нашага клюбу.

Вадзім

Праўда, Соня. Але-ж зразумей, што я хацеў-бы йсьці разам з жыцьцём, разам з табою, але-ж пахаджэньне маё — сын папа…