Старонка:П’есы (1927).pdf/12

Гэта старонка не была вычытаная

Соня

Вядома, калі будзеш сядзець з бацькам ды можа яшчэ падпяваць яму на клірасе, то делёка не заедзеш.

Вадзім (горача).

Ну, нашто так, Соня. Ты-ж ведаеш, што я даўно пакінуў наведвацца ў царкву і колькі бацька грызе за гэта…

Соня

Так, гэта я ведаю.

Вадзім

Я стараюся маўчаць, але ня ведаю, як будзе далей.

Соня

Далей таксама будзеш маўчаць.

Вадзім

Не, Соня, гэта ня так. Асабліва абурае мяне, калі ён закранае тваё імя.

Соня

А якое яму дзела да мяне?

Вадзім

Ну ён-жа ведае, што я кахаю цябе. Ён стараецца перашкодзіць нашым спатканьням, будуе такія пляны, аб якіх мне ня хочацца й казаць.

Соня

Цікава?