Старонка:П’есы (1927).pdf/13

Гэта старонка не была вычытаная

Вадзім

Ён хоча, каб я быў папом.

Соня

Ха-ха-ха!.. Вось здорава. Вітаю!

Вадзім

Гэта яго жаданьні. А мае жаданьні быць з табою, Соня. Ты сваёю жыцьцярадасьцю, бадзёрасьцю зачаравала мяне, я хачу жыць такім жыцьцём, як ты жывеш. Я ўпэўнен, што ты не адмовіш падаць таварыскую дапамогу.

Соня

Я паважаю цябе, мне хочацца з табою сустракацца, але мне хацелася-б, каб ты кінуў гэтыя разважаньні. І сапраўды, чаго табе сядзець у бацькі і слухаць, як ён цябе, як ты кажаш, грызе? Ты-ж мог бы жыць самастойна. Што табе прыемна есьці той хлеб, які ён зьбірае ад сялян? Вядома, не! А вось топчашся на месцы, усё думаеш, павольна думаеш. Нельга-ж так, Вадзім. Патрэбна заняцца ўпартаю працаю, карыснай для грамады, патрэбна рашучасьць, разумееш… Так — пакомсамольскі!

Вадзім

І тады мы будзем разам?

Соня

Тады…

(Стук у вакно, голас: Соня, на рэпэтыцыю ў клюб).

Соня

Ой, пойдзем хутчэй, мусіць спазьніліся.