Старонка:П’есы (1927).pdf/14

Гэта старонка не была вычытаная

Вадзім

Так, Соня, я згодзен, але я хачу сказаць…

Соня

Пойдзем, пасьля пагутарым. (Пашлі).

Уваходзяць Іцка й Мэра.

Мэра

Я скора зусім перастану табе верыць, Іцка.

Іцка

Ты мне перастанеш верыць? Чаму ты мне перастанеш верыць?

Мэра

Бо ня можна верыць, ня можна.

Іцка

Чаму, чаму?

Мэра

Што ты казаў, Іцка, калі пачалася вайна?

Іцка

Ну, што я казаў?

Мэра

Ты казаў: ціха, Мэра, — вайна пачалася, вайна й скончыцца. Вайна гэта бура, гэта навальніца, а ты ведаеш, што пасьля буры наступае ціхае спакойства. Ну скажы ты, Іцка, дзе гэта ціхае спакойства. Вайна, здаецца, даўно скончылася?

Іцка (паскроб бараду).

Так, вайна скончылася, але вайна пахне.