Старонка:П’есы (1927).pdf/15

Гэта старонка не была вычытаная

Мэра

Пахне… А чаму яна пахне?

Іцка

Слухай, Мэра. Я часта пагляджу на цябе й думаю, якая ты бессазнацельная маса.

Мэра

О, я ўжо бессазнацельная маса.

Іцка

Ну чаму ты ня можаш зразумець, што цяпер у нас, у СССР ідзе дваццаты век…

Мэра

Ну, што такое дваццаты век, ты мне галаву прабіў ім. Скажы, што такое дваццаты век?

Іцка

Дваццаты век… Гэта ня семнаццаты, не васемнаццаты, не дзевятнаццаты, а дваццаты век.

Мэра

Вот цераз гэта і плаці падаткі, скора папродаем і яйкі й куры. Ой!..

Іцка

І яйкі будуць жывы, і куры будуць цэлы, чаго ты так раскудахталася. Ты зусім не разумееш ні політычнага, ні экономічнага. Я помню 16 век, я тады быў яшчэ малы: што я бачыў, што я ведаў. Хто мог тады сказаць, што такое рэспубліка, інтэрнацыянал, альбо, скажам сабе, нэп? Борух Эпнэр, Ісак Гольдберг, Айзік, Сруль памерлі-б і зусім ня ведалі, што яны нэпманы.