Старонка:П’есы (1927).pdf/16

Гэта старонка не была вычытаная

Мэра

А ты думаеш, што яны вельмі рады, што маюць такое званьне?

Іцка

А на што, каб яны былі рады. Ша, даволі з іх. Цяпер калі спаткаецца, то хоць пра ўраўніцельны раскажа, а даўней, даўней, як ідзе ў сыботу на спацыр, дык ня хоча ні ў якія бакі глядзець. Я два разы больш заплаціў-бы за свой патэнт, каб з іх узялі па чатыры ўраўніцельных. Іх ураўніцельны да іх ня вернецца, а мой патэнт… мой патэнт вернецца.

Мэра

Вернецца. Чаму не, адчыняй куфэрак ён ужо йдзе.

Іцка

А ведаеш, як ён прыдзе?.. Усе падаткі йдуць у вялікую касу. Адтуль іх бяруць…

Мэра

Хто іх бярэ?

Іцка

Бяруць гэтыя, каторыя, што камісары. Яны бяруць: адзін на больніцу, аптэку, другі — на розныя вучылішчы.

Мэра

Ну?

Іцка

Трэйці — на чыгунныя дарогі, сухапутныя і вадзянныя. Чацьверты, дзесяты — на розныя, розныя расходы. Але вялікія мільёны ідуць на гэта, ой, як гэта… я табе зараз скажу, я недзе запісаў. (Ідзе да дзьвярэй, чытае на вушаку). Чыжолая індуштрыя, о, на чыжолую індуштрыю.