Старонка:П’есы (1927).pdf/17

Гэта старонка не была вычытаная

Мэра

А што гэта такое?

Іцка

Гэта розныя, розныя машыны. Яны вельмі многа вырабляюць рознага, рознага матар‘ялу. Матар‘ял гэты танна прадаецца ў коопэратывах, усе купляюць, нясуць Іцку шыць. Работа ёсьць — грошы ёсьць.

Мэра

Ну, а як-жа патэнт?

Іцка

Ну, што такое патэнт, калі ў мяне будуць грошы?.. Пс-с!

Мэра

І адкуль ты навыдумляў гэта.

Іцка

Што я выдумляю? Я нічога не выдумляю. Гэта кожны чалавек, у якога ёсьць крышку політычаскай галавы, павінен гэта ведаць.

Мэра

Я толькі дзіўлюся, адкуль у цябе ўзялася гэтая політычаская галава і што яна дае?

Іцка

Ой, Мэра, з табою зусім нельга солідарна высказацца, ты ня можаш зразумець самае простае — інтэрвэнцыі. Кабы ты паслухала аб чым гавораць, як зьбіраюцца ў парыкмахера Маневіча, то ты на два гады памаладзела-б.