Старонка:П’есы (1927).pdf/18

Гэта старонка не была вычытаная

Мэра (усхапілася).

Каб і нага твая ня была ў Маневіча.

Іцка

Чаму?

Мэра

Ты-ж зусім сумашэдшым станеш…

Іцка

Ой, ой, дай божа табе такое сумашэства, то ты будзеш адукаваным чалавекам. Ты думаеш, што кураняты могуць быць толькі тады, калі курыца пасядзіць на яйках?

Мэра

Я думаю, што кураняты выйдуць тады, калі ты пасядзіш на яйках.

Іцка

Я не я, а вот навука й тэхніка выдумала такую машынку: закладаюць туды тысячу штук. Ты не пасьпееш запаліць на шабас сьвечкі, як у цябе ўжо тысяча гатовых куранят.

Мэра

Яшчэ што ты скажаш?

Іцка

Машына можа зрабіць усё. Вот пачакай крыху, мала табе аднае дачкі — падагрэюць на машынцы — будзе другая.

Мэра

Ой, ой, дзе яго розум?