Старонка:П’есы (1927).pdf/19

Гэта старонка не была вычытаная

Іцка

Ты цяпер ходзіш даіць карову з даёнкаю, цягаеш там… у малако пападае ўсякае парушша, разьліваецца, а праз год, два, можа тры, ты прыдзеш у хлеў, паставіш карове электрычны штэпсэль і малако само пабяжыць куды табе трэба.

(Уваходзіць Кац).

Іцка

О, як добра. Добры вечар. (Паяўр.) Садзіся калі ласка. Я цебе зараз запытаю, швагер. У каго ўдалася Мэра? Бацька, маці, ты іх сын, Песька, Сіма, Ізраіль — любата! Праўда Ізраіль трошкі… Эс фельт ім эпэс.

Мэра

Скажы, брат, як мы жывем? Што ў нас ёсьць? Людзі ўжо пасьпелі паправіць свае справы, а мы не настолькі нават. (Паказвае на пазногаць). Ёсьць адна толькі дачка, дык і тая добрага слова ня варта. Ёй трэба было ісьці ў комсамол?

Іцка

Ой, не магу…

Мэра

Яшчэ чуткі ўсякія…

Кац

Вось аб ёй я прышоў сказаць. Рабін сустрэў мяне каля Юрздыкі і кажа: Кац, прыходзь сёньня да мяне на савет. Я адразу не дагадаўся, але як зайшоў да яго і пабачыў нашых, то дагадаўся. Комсамольцы дабіраюцца да сінагогі і Соня з імі разам.

Мэра

Ну вот.