Старонка:П’есы (1927).pdf/22

Гэта старонка не была вычытаная

Вадзім

Гэткія называюцца правакатарамі.

Іцка

О, о, правакатары. (Пальцам на Каца). О, чуеш — пра-ва-ката-ры.

Соня

А чаму ты, тата, пальцам паказваеш на дзядзю?

Іцка

Я яму даю розныя паясьненьні. Мы тут спрачаліся крыху.

Вадзім

Цікава, аб чым у вас спрэчкі ідуць?

Іцка

Тут у нас крышку сямейныя, крышку політычныя.

Вадзім

Нават політычныя. Гэта вельмі цікава. Я з Соняй таксама спрачаліся йдучы.

Іцка

Што вы спрачаліся, што ў вас такое?

Соня

Табе, тата, трудна будзе зразумець.

Іцка

Што такое? Чаму я не магу зразумець?