Старонка:П’есы (1927).pdf/23

Гэта старонка не была вычытаная

Вадзім

Бачыце, Соня чытае адну навуковую кнігу, ёсьць там незразумелыя для яе мясьціны. Я даваў тлумачэньні.

Іцка

Ну?

Вадзім

Ну, а яна ня згодна з некаторымі тлумачэньнямі, вот і спрачаліся.

Іцка (да Каца).

О, бачыш, адразу відаць, што ў Соні мой характар, а ня мацеры. Скажы, Соня, што ты чытаеш?

Соня

Ну, тата, ці табе ня ўсё-роўна, што я чытаю? Я чытаю „Гісторычны матэрыялізм“ Бухарына.

Вадзім

Там мы разглядалі „закономерность общественных явлений“.

Іцка (падумаўшы да Каца).

Ну, ты разумееш, што небудзь?

Кац

Скажэце мне, хто напісаў гэту кнігу?

Соня

Я-ж сказала: „Гісторычны матэрыялізм“ Бухарына.

Кац

Скажы мне, як будзе прозьвішча яго?