Старонка:П’есы (1927).pdf/26

Гэта старонка не была вычытаная

Іцка

Мне, ведаеце, падабаецца, што вы такі прыемны чалавек. Заходзьце да нас пагаварыць…

(Уваходзіць Мэра).

Мэра

А для мяне ніякае прыемнасьці няма і я сёньня хачу сказаць праўду ў вочы.

Іцка

Ша, Мэра, ша!..

Вадзім

Калі ласка, у чым справа, кажэце праўду, я рад вас выслухаць.

Іцка

А, яна ведаеце баба, адна пляткартка нагаварыла, а другая паверыла.

Мэра

Няхай сабе баба, але я не магу болей маўчаць.

Кац

Яна павінна выказацца, а вы павінны паслухаць.

Іцка

Ой, выказацца, выказацца, што яна выкажацца…

Вадзім

Дзядзька Іцка, я вельмі хацеў-бы паслухаць, мне неабходна гэта.