Старонка:П’есы (1927).pdf/27

Гэта старонка не была вычытаная

Мэра

Вы пачалі часта хадзіць да нас, але вы гэта не да нас ходзіце, а толькі да Соні. Вы часта ходзіце па вуліцы далёка за мястэчка…

Іцка

Ой, які страх!.. Пакінь ты, Мэра. (Ціха да Мэры). Так ня трэба гаварыць, давай я скажу больш політычна. (Да Вадзіма). Я вам скажу, таварыш Вадзім: у нас ёсьць яўрэйскі закон, у вас ёсьць свой закон. Сказаць, што яўрэй ня можа пацалавацца з беларусам затым, што беларус есьць сала, а яўрэй не, гэта ў дваццатым веку, калі мы маем розную электрыфікацыю, будзе вельмі сьмешна.

Мэра

Нічога сьмешнага, у маім доме гэтага я не пазволю.

Соня

Я не разумею, чаму вы аб гэтым гаворыце?

Вадзім

Я таксама, але будзьце ласкавы, кажэце далей.

Іцка

Я й кажу, што гэта ноль. Але толькі там-сям можна пачуць…

Мэра

Ня там-сям, а ўсюды.

Іцка (да Мэры).

Стрымай ты, калі ласка, сваю бабскую гарачку. Будзь ты хоць сёньня сазнацельнай масай. (Да Вадзіма).