Старонка:П’есы (1927).pdf/28

Гэта старонка не была вычытаная

Я вам скажу, вы чалавек вучаны, вас любяць усе, ніхто ня скажа, што каму небудзь, якую небудзь, ну, самую маленькую зрабілі няпрыемнасьць, але толькі…

Мэра

Але толькі праз тыдзень вы будзеце бацюшкам, надзенеце крэст.

Іцка

Ой!..

Мэра

Дык нашто вам буламуціць Соню, каб потым сьмяяліся з ее. Хопіць у вас паненак і без яе. Што яна для вас, дачка гэтага голага краўца?

Іцка

Я голы, а яна, нябось, у спадніцы.

Вадзім

Гэта цікава. Я ніколі ня думаў, што сваім знаёмствам з Соняй, я прынясу вам няпрыемнасьць. Я лічыў Соню сваім лепшым таварышом. Нікога я баламуціць ня зьбіраўся. Соня надзвычайна добрай душы чалавек, яна зразумела мяне. Я дзялюся з ёю сваімі лепшымі пачуцьцямі.

Іцка (да Каца).

Паслухай, як культурна гаворыць.

Вадзім

Каму, скажэце, шкодна наша дружба і чым яна шкодна?..

Іцка

Якая тут можа быць шкода? Толькі ці праўда, што вы выходзіце на папа?