Старонка:П’есы (1927).pdf/29

Гэта старонка не была вычытаная

Вадзім

Можа каму й хочацца гэтага, але я папом ніколі ня буду.

(Уваходзіць Сёмка-Званар).

Іцка

О, я таксама казаў, што Вадзім можа йсьці толькі ўперад.

Званар (да Вадзіма).

Добра што вы тут. Бацюшка прыслалі свой новы падрасьнік, перашыць на вашу мерку. (Аддае Іцку).

Іцка

Што такое? (Разгортвае і трымае). Што такое?

Званар

Падрасьнік перашыць на мерку Вадзіма.

Іцка

Гэрст?

Мэра

А што, я сказала…

Вадзім

Ня будзе так!.. (Хутка вышаў).

ЗАСЛОНА.