Старонка:П’есы (1927).pdf/30

Гэта старонка не была вычытаная

АКТ II

Пасярэдзіне сцэны ў глыбіні ганак дома папа. Сцэна прадстаўлае садзік перад домам. Справа, ці зьлева каля куста стаіць лавачка. З другога боку частка нявысокага (стаяном) плоту. Авансцэна прадстаўляе вуліцу.
(Вадзім і Васіль Чутковіч сядзяць на лаўцы).

Чутковіч

Мяне вельмі зьдзівіла, калі я дачуўся, што ты быццам зьбіраешся падмяніць свайго бацьку. Я помню нашы гутаркі зімою яшчэ, ды й раней, калі ты вучыўся ў сэмінарыі. І тады, на колькі я заўважыў, ты далёк быў ад таго, каб займацца гэтаю непатрэбнаю справаю. Ты маеш вялікія здольнасьці, поўны сіл і скажу, цябе паважаюць тут усе. Тваё выступленьне ў інсцэніраваным судзе над простытуткаю, як мне расказвалі, было самым цікавым. Гэта была прыгожая, красамоўная прамова, багатая зьместам, правільным марксыцкім асьвятленьнем. І калі зараз пашлі чуткі, што ты вот-вот будзеш рукапалагацца і што ўсё гатова, зразумела, гэта многіх зьдзівіла.

Вадзім

Братка Васіль, я табе казаў: атмасфэра такая, у якой я не магу больш жыць. Як ты ведаеш, я апошні час працаваў на полі. Зімою прымаў удзел у культ-асьветнай працы, была яшчэ маці жыва. Ну, напомніць часам бацька аб маім папоўстве, я махну рукой, яны пазлуюць і так праходзіла. Цяпер-жа мой бацька