Старонка:П’есы (1927).pdf/34

Гэта старонка не была вычытаная

і скарэй змыць гэту няпрыемнасьць, гэты бруд. Прыехала Клеопатра. Ты павінен канчаткова пагаварыць з ёю. Даволі зводзіць яе. Яна цябе любіць, нявестаю лічыцца ня сёньня яшчэ. Благародзтва вымагае назваць сябе жаніхом яе і кончыць справу.

Вадзім

Я нікога, тата, ня зводзіў. Я ня ведаю, хто лічыў яе маёй нявестаю. Ну, мы знаёмы, часам гулялі, але-ж на што з гэтага рабіць непатрэбныя вывады.

А. Серафім

Другіх вывадаў быть ня можа. Яны справядлівы. Другое, лепшае пары ты ня знойдзеш і шукаць, сынок, ня трэба. Я сам буду шанаваць яе і буду прызываць благаслаўленьне божае на Ваша сумеснае жыцьцё. Я, сынок, не жадаю табе дрэннага. Я хачу, каб ты замяніў мяне і таксама быў верным слугою хрыстовым. Гэта будзе найвялікшаю нагародаю для мяне. Гэта дасьць уцеху мне ў час скананьня. Я стары, і не магу весьці барацьбы з малавер‘ем так, як-бы гэта трэба было. А ў цябе і здольнасьцяй і сілы хопіць. Дык бярыся сынок за справу. (Хрысьціць).

(Уваходзіць Званар).

Званар

Бацюшка, прышлі дэлегаты ад сялян, параіцца з вамі, чакаюць там на дварэ.

А. Серафім

Добра, скажы, я зараз іду. (Званар пашоў). Ну, вот. Яны прышлі, трэба дагаварыцца. Прыходзіцца царкву браць у арэнду. Яны цябе любяць і я лічу, што табе трэба пагаварыць з імі, гэта будзе больш пэўна. Ну, я пайду і пашлю іх да цябе. (Пашоў).