Старонка:П’есы (1927).pdf/37

Гэта старонка не была вычытаная

1-ы селянін

А вы, значыцца, ня верыце?

Вадзім

Я ня бачу, каб так было.

1-ы селянін

Вы ня бачыце? А я бачу, куды вы загінаеце. Мужчыны, можа нам і ня варта гаварыць тут?

2-гі селянін

А куды ж мы пойдзем, калі бацюшка сюды паслаў нас?

Вадзім

Я думаю, што бацюшка зрабіў памылку: пакуль ён гаспадарыць у царкве, значыцца, трэба гаварыць з ім, бо я-ж — такі самы грамадзянін, як і вы.

2-гі селянін

Такі самы, але ўсё-ж як вы вучаны, дык разумнейшы.

1-ы селянін

Што там разумнейшы, разумнейшы… Хопіць і ў нас розуму. Парызыкуе з сваімі законамі, як кішка запішчыць, а гэта можа быць. Покуль трымаем мы вас, дык падтрымлівалі-б і вы нас.

Вадзім

Калі вы дзядзька маеце на ўвазе падтрыманьне царквы, дык я-ж сказаў: гаварэце з бацюшкам. А калі вы хочаце сказаць аб падтрыманьні мяне і каб я вас падтрымліваў, дык гэта дарэмная размова.