Старонка:П’есы (1927).pdf/38

Гэта старонка не была вычытаная

1-ы селянін

Значыцца, вы будзеце супроць нас, сялян?

Вадзім

Я гэта кажу, бачыце, асабіста вам, аб падтрыманьні вас, бо вы й так мацнейшы за іх дваіх і нават і чацьвярых такіх.

1-ы селянін

Я мацнейшы, гэта значыць багацейшы? Разумею… Дык што-ж. Я не працую? Тое, што я маю, вы думаеце мне гэта з неба звалілася, ці што?

Вадзім

Ага, значыцца вам з неба нічога не звалілася, а тут на зямельцы ўзята… Я разумею. Зусім правільна. Правільна.

1-ы селянін

Цьфу. Прасьці, госпадзі, грахі. (2-гі селянін паскроб за вухам). Адно я вам толькі скажу, што ад вас, ведаючы добра вашага бацьку, я ніколі не спадзяваўся гэтага. Пойдзем мужчыны. (Пашлі). Які гэта чорта лысага з яго будзе?

Вадзім

Эх, жыцьцё, ха-ха-ха!.. Які гэта, кажа, чорта лысага поп? (З ганку паказалася Клеопатра, яна йдзе да Вадзіма). О, яшчэ адно наказаньне. (Сеў на лаўку. Клеопатра йдзе павольна, яна ўглядаецца ня ў той бок, дзе сядзіць Вадзім. Вадзім гляне ў яе бок, ды апусьціць галаву. Яна заўважыла яго, але не падыходзіць, а водзіць вачыма па садзе і як-бы ўдыхае пах сьвежага паветра, погляды спаткаліся).

Вадзім

А, гэта вы, Клеопатра Сяргееўна, добры дзень.

(Устаў).