Старонка:П’есы (1927).pdf/39

Гэта старонка не была вычытаная

Клеопатра (падыходзячы).

Добры дзень, Водзя! (Вітаюцца).

Вадзім

Вы нядаўна прыехалі, так здаецца?

Клеопатра

Табе-ж айцец Серафім казаў напэўна.

Вадзім

Так, ён казаў… сядайце, вот пасядзеце.

Клеопатра (спакойна).

Сяду, пасяджу… толькі мне дзіўна, чаму гэта: вы, Клеопатра Сяргееўна?..

Вадзім

Гэта так, ня трэба зважаць. (Сеў).

Клеопатра (садзіцца).

Нейкі ты хмурны, мусіць цябе ростроілі нечым. А ты ня злуйся, я ведаю, ты такі добры, у цябе такая анельская душа. Я цябе супакою, мой любы… (З другога боку саду паказаўся Званар, падглядае). Помніш, як мы яшчэ вучыліся і ты прыяджаў да нас? Ты тады саромлівы быў. Ці думалі мы, што будзем любіць адзін другога.

Вадзім

Так, я ніколі ня думаў.

Клеопатра

Я таксама. Не, я думала, маё сэрца ня было спакойным. Памятаеш, калі я на тройцу раззлавалася на цябе?