Старонка:П’есы (1927).pdf/40

Гэта старонка не была вычытаная

Вадзім

О, гэта добра памятую.

Клеопатра

А ведаеш, за што?

Вадзім

Не, ня ведаю.

Клеопатра

Ні за што, за тое, што люблю цябе… (Званар: Вот так здорава!..) і калі-б ты пасьля не пацалаваў мяне, я злавалася-б увесь час.

Вадзім

А цяпер злосьць прашла?

Клеопатра

Прашла, Водзік, мілы…

Вадзім

Значыцца і каханьне прашло. Так выходзіць.

Клеопатра

Водзік дурненькі, (села на калені) яно ніколі ня пройдзе, ніколі! (Абняўшы за шэю, цалуе). (Званар: Каб гэта я на яго месцы — во, ціскануў-бы!).

Вадзім

Што, вы, Клеопатра, сядайце на лаўку, яшчэ відно з вуліцы, пабачыць хто.

Клеопатра

Нікога ня відаць. А памятаеш, як ты сам пасадзіў мяне на калені, я хацела сесьці на лаўку, а ты