Старонка:П’есы (1927).pdf/41

Гэта старонка не была вычытаная

ня пусьціў. Ты мяне не паслухаў, а цяпер я цябе не паслухаю. (Па вуліцы ў гэты час прашла Соня, глянула і скоранька пашла. Вадзім бачыў яе першым).

Вадзім

Сядзьце, я вам кажу!.. (Са злосьцю). Ну вось бачыце.

Клеопатра

А хто яна такая, што ты так спужаўся? (Званар: О, каб ты ведала, хто гэта).

Вадзім

Хто-б сабе ня быў, але гэта нікуды ня варта. (Званар: Не, гэта добра).

(На ганку — поп і 1-ы селянін).

А. Серафім

Мы яго паклічам сюды. Вадзім хадзі сюды. Чуеш?

Вадзім

Іду, прабачайце. (Пашоў на ганак і ў дом, за ім поп і селянін)

Клеопатра (адна).

Ох, як цяжка любіць!.. (Званар: А яшчэ цяжэй замуж выйсьці, але нічога, мы яго ўломім, а пакуль што хіба мне смальнуць за ёю, толькі для храбрасьці трэба коўтнуць крыху. Дастае з кішэні самагонку і цягне). А ці-ж можна без каханьня? О не, мне здаецца, што калі я буду старая, усё-ткі гэта пачуцьцё ніколі не замрэ. (Адкінуўшы галаву). Яно салодка будзе прабягаць па маіх жылах, а сэрца, то затоіцца, як быццам слухае нешта, то застукоча, як-бы ў трывозе якой… жыць і кахаць, кахаць і жыць…

(Змаўкае. Званар ціха падыходзіць)

Званар

Дзе-ж яно падзелася, бадай ты спрахланела!

Клеопатра (схамянулася).

Хто гэта? А, Званар…