Старонка:П’есы (1927).pdf/43

Гэта старонка не была вычытаная

Клеопатра

Гэта добра, калі можаш кахаць яшчэ.

Званар

Не, гэта ня зусім добра.

Клеопатра

Чаму?

Званар

А таму, што ад каханьня можна з глузду зьехаць, гэта значыць з розуму зыйсьці. Праўда, са мною такое няшчасьце ня здарыцца, бо я кахаў раз так пякельна, што ў маёй каханкі пачаліся непарадкі ў жываце, а ў мяне ў галаве. Я й кажу бацьку свайму, дазволь жаніцца, бо зыйду з розуму. А ён мне кажа: чорт цябе ня возьме, каб зыйсьці з розуму, дык трэба яго мець. А такі дурань, кажа, як ты, ня зыйдзе. І што вы думаеце, я ня зышоў з розуму, але каб не палічылі за дурня, я пачаў вар‘яцець. Вып‘ю, бывала, і пайду шыбы калаціць. Дык яны мене ў халодную зацягнуць. Покуль сьпіш там, дык нічога, а як прачнешся, дык нялоўка.

Клеопатра

Ну, ты цяпер-жа спакойны.

Званар

О, я цяпер зусім спакойны. Чаркі ў рукі не бяру.

Клеопатра

Гэта вельмі добра, што чаркі не бярэш у рукі.

Званар

Не, гэта ня добра.