Старонка:П’есы (1927).pdf/44

Гэта старонка не была вычытаная

Клеопатра

Чаму?

Званар

Бо п‘ю, бачыце, заўсёды з бутэлькі. Выбачайце, паненачка, Я хацеў-бы сакрэцік вам сказаць, толькі дазвольце ручку пацалаваць. Хе-хе.

Клеопатра

На што гэта? Што за выдумка?

Званар

Як матушцы нашай. Я-ж ведаю, што вы будзеце матушкай нашай.

Клеопатра

Ах, так… Ну пацалуй.

Званар

Якая ручка! (Цалуе). А любіць вас Вадзім, як… у-у… страшэнна!

Клеопатра

А, адкуль ты ведаеш, што ён любіць мяне?

Званар (садзіцца каля яе).

О, паненачка, чаго я ня ведаю… Ён сам вось на гэтым месцы казаў мне: люблю я, кажа, гэту… як, як вас зваць, я забыўся.

Клеопатра

Клеопатра.

Званар

Вот так і сказаў: люблю я гэту Каляпатру і жыць мне без Каляпатры нельга. Сумны, сумны часам бывае, усё аб нечым думае і далей за хату Іцкі-краўца