Старонка:П’есы (1927).pdf/45

Гэта старонка не была вычытаная

нікуды ня йдзе, а ён тут блізенька. Усё дома сядзіць. Айцец Серахвім і кажуць: пашоў-бы ты, сынок, прайшоўся, пагуляў-бы дзе небудзь, а ён і слухаць ня хоча.

Клеопатра

Няўжо-ж ён так закаханы?

Званар

Ой, закаханы, паненачка, ды й ня дзіва, калі й я нават люблю вас, што, здаецца, так вот і сядзеў-бы з вамі, цалаваў-бы вашу ручку. (Цалуе). Ой, ой! (Ускочыў). Што гэта будзе?

Клеопатра

А што здарылася?

Званар

У самавары даўно вугольле гарыць, а ваду яшчэ не наліў, ай, ай… (Пабег).

Клеопатра (адна).

Ох… як цяжка любіць, але як прыемна чуць аб тым, што цябе любяць.

(З ганку хутка сходзіць Вадзім. На ганку поп).

А. Серафім

Падумай Вадзім.

Вадзім

Я не магу, тата…

А. Серафім

Ты ня можаш? (Да Клеопатры). Хадзі сюды галубка.

(Пашоў у дом).