Старонка:П’есы (1927).pdf/46

Гэта старонка не была вычытаная

Клеопатра

Што здарылася, Водзя, скажы мілы? Можа мужыкі цябе растроілі?

Вадзім

Нічога ня здарылася новага. Ідзеце ў дом, вас звалі.

Клеопатра

Я пайду, але я нічога не разумею. (Адыходзячы азірнулася). Мілы…

Вадзім (крыху пастаяўшы іронічна).

Мужыкі цябе растроілі. Выходзіць, што ня ўсіх яшчэ паноў рэволюцыя павымятала. Як тут выбрацца з гэтага балота? А заставацца тут нельга. (Праходзіць Соня). А, Соня, пачакай. (Соня застанавілася). На адну хвілінку затрымайся. (Званар паказаўся на ганку за ім бацька а. Серафім).

А. Серафім (да Званара).

Як мага хутчэй кліч сюды іцку. (Званар пабег, а. Серафім пашоў у дом).

Соня

Я затрымаюся, павіншую цябе… пажадаю посьпеху…

Вадзім

Сонечка…

Соня (голасна).

Што Сонечка?

Вадзім

Ты ня ведаеш, што тут робіцца.

Соня

І ведаць не хачу.