Старонка:П’есы (1927).pdf/48

Гэта старонка не была вычытаная

А. Серафім

Кажы, Іцка, што будзе?

Іцка (паглядзеўшы на неба).

Здаецца будзе гром.

А. Серафім

Я не пра гэта пытаюся. Скажы мне, як будзе з тваёю дачкой?

Іцка

Я вам скажу, бацюшка. Я хоць і бацька яе, але маючы на ўвазе, што зараз ідзе не семнаццаты, не васемнаццаты, нават не дзевятнаццаты, а дваццаты век, калі праходзіць зусім новы палітычаскі момант, калі гэтага… (дастае з кішэні паперу, на якой чітае) калі, „закономерность общественных явлений“ Бухарына ідзе па ўсіх хатах, то што я магу сказаць. Хоча йсьці замуж… няхай ідзе.

А. Серафім

За каго?!

Іцка

За рабіна і за бацюшку яна не пойдзе.

А. Серафім

Вот што, Іцка, вазьмі ў рукі сваю дачку. Спатканьне з Вадзімам забарані ёй катэгорычна. Між імі павінна быць усе скончана. Яна павінна йсьці аднэй дарогай, а ён другой.

Іцка (паскроб бараду).

Добра. Але што скажэце, бацюшка, будзе, калі яны йдучы дарогамі, там дзе небудзь далёка за лесам спаткаюцца?