Старонка:П’есы (1927).pdf/49

Гэта старонка не была вычытаная

А. Серафім

О, гэта будзе вялікі скандал, страшэнны грэх!

Іцка

Бацюшка, хто можа знаць, можа яны ўжо саграшылі.

А. Серафім

Што?.. Гэта можа быць?.. (Голасна). Ты будзеш адказваць за ўсё! Ты заклікаў яго ў сваю хату!..

Іцка

На што крычаць. Ні я, ні вы, бацюшка, адказваць ня будзем. Алімэнты будзе плаціць той, хто мае гішэфт.

А. Серафім

Што гэта такое?

Іцка

А пажартаваў, кажучы пра алімэнты, а калі казаць на сур‘ёз, то — ого!.. Калі-б што небудзь з маёю Соняю здарылася, — к чортавай матары!.. Ідзі да таго, з кім маеш гішэфты.

А. Серафім

У…у… Сабака ты!

Іцка

Сабака? Няхай сабе сабака, абы ня воўк. Калі вы пазвалі мяне для таго, каб палаяцца, то бывайце здаровы! (Пашоў).

А. Серафім

Пачакай, яшчэ ня ўсё.