Старонка:П’есы (1927).pdf/50

Гэта старонка не была вычытаная

Іцка

Яшчэ ня ўсё? Хопіць ужо й гэтага. Я цяпер буду ведаць, што наш бацюшка, самы далікатны чалавек. (Пашоў).

А. Серафім

Праваліся ты скрозь зямлю. Нехрысьць.

(Падыходзіць Званар).

Званар

Ня злуйце, бацюшка, на ўсякую брыду. Злосьці трэба пакінуць на больш паважаную асобу, як Іцка. Цікавая размова была між Вадзімам і Сонькаю яго вось тут.

А. Серафім

Кажы якая?

Званар

Яна яго ў родзе як-бы не падпушчаць да сябе, так што дзела на разрыў…

А. Серафім

Ага добра.

Званар

Не, ня добра, бо яна гэтым значыцца падагрэла яго.

А. Серафім

У, скаціна!

Званар

Страшэнна. Ён тады й пачаў, ды так прыгожа выказаўся, што ведаеце, бацюшка, калі-б ён быў бацюшкам, ды такую казань сказаў у царкве да праваслаўнага народу, плакалі-б усе і за ім ішлі.