Старонка:П’есы (1927).pdf/51

Гэта старонка не была вычытаная

А. Серафім

А што яна?

Званар

Хоць не праваслаўная, але пашла з ім.

А. Серафім

Гадзіна!

Званар

Вужака, а. Серафім… О, ён ужо назад ідзе.

А. Серафім

Ідзі ў дом, пазаві паненку Клеопатру.

(Званар пашоў).

А. Серафім (да Вадзіма).

Прышоў?

Вадзім

Як бачыце.

А. Серафім

Як гэта ты пакінуў сваё шчасьце там? (Слова „шчасьце“ з націскам).

Вадзім

Я яго не пакінуў.

А. Серафім

Не пакінуў. Скажы, Вадзім, што будзе з гэтага?

Вадзім

Ня ведаю.