Старонка:П’есы (1927).pdf/52

Гэта старонка не была вычытаная

А. Серафім

Ня ведаеш? А бацьку трэба ведаць, ці не? Чаму ты не даеш мне спакойна памерці? Чаму ты хочаш, каб я на тым сьвеце адказваў за твае грахі?

(З ганку сходзіць Клеопатра, а за ёю Званар).

Вадзім

Ведаеце што, тата, казак аб тым сьвеце мне расказваць ня варта было-б.

А. Серафім

Вадзім… Мая апошняя воля: ты павінен надзець расу з крастом і служыць вялікаму тварцу — саздацелю міра сего.

Клеопатра (з другога боку).

У расе, з крастом ты, Вадзім, прыгожа будзеш выглядаць.

Вадзім (усміхнуўшыся).

Каму што. Я хачу служыць, — толькі бяз расы і краста і не таму невядомаму, а таму, хто зараз творыць жыцьцё шчасьлівае для ўсіх вось тут на зямлі.
Зразумейце, што адзець мне расу, гэта значыць жывым палезьці ў дамавіну, а я жыць хачу. Вы, тата, пражылі сваё, ня будзем зараз разглядаць, якім яно было, але маё жыцьцё ня можа быць такім.

А. Серафім

Значыцца, ты адмаўляешся ад краста і ад хрыста?

Вадзім

Калі маленькім дзецям расказваюць казкі, то яны ўспрыймаюць іх заўсёды, як нешта сапраўднае, але як вырастаюць, тады яны з усьмешкаю ўспамінаюць гэта. Гэта між іншым.