Старонка:П’есы (1927).pdf/54

Гэта старонка не была вычытаная

АКТ III

Сцэна — клюбны пакой (магчыма куток бязбожніка), адны дзьверы пасярэдзіне другія з якога небудзь боку і вядуць на сцэну ў залю. Нехта хоча прайсьці ў залю праз гэты пакой. Стораж Макар ня пушчае.

Макар

Сюдэю няможна, там па калідоры ёсьць дзьверы, адтуль усе заходзяць.

Незнаёмы

Там вельмі цесна, нельга ўбіцца.

Макар

Сюдэю няможна прапушчаць, дык што я зраблю.

Незнаёмы

Нас толькі чатыры чалавекі.

Макар

Няхай сабе адна чвертка і то няможна. (Зачыніў дзьверы). Ня любіць публіка парадку, калі пачнеш прывучаць яе. Кожны думае аб сабе. На другога паглядзіш — і адзеты, здаецца, добра, пачне гаварыць, дык відаць, што й вучаны нават, а наконт парадку, як казаў адзін дакладчык, культурнасьці няма. Напісана, скажам, няможна курыць, значыць няможна, а ён, значыцца,