Старонка:П’есы (1927).pdf/55

Гэта старонка не была вычытаная

назнарок сядзе пад надпісам „курыць забаронена“, засмаліць і яшчэ выскаляецца. Даль-бог другі раз венікам выкуру каго небудзь… (З бакавых дзьвярэй з залі чуваць аплёдысмэнты). О, пляскаюць. Мусіць нехта нешта сьмешнае сказаў. (Прачыняе дзьверы ў залю, адтуль чуваць: Мы кажам, што царква была прыдаткам капіталістычнага ладу, яна была неабходна яму, яна заўсёды благаслаўляла яго разбойніцкія замеры… Прычыніўшы дзьверы). Як відаць, і сёньня ня скончаць яшчэ гэтага дыспуту.

(З сярэдніх дзьвярэй ўваходзіць Соня).

Соня

Можна прайсьці сюдэю ў залю.

Макар

Сюдэю ў залю не прапушчаю, бо тут зараз за дзьвярыма сцэна, а заля далей.

Соня

Я ведаю, вось мне на сцэну й трэба.

Макар

На сцэне ў часе дакладаў толькі прэзыдыуму палагаецца сядзець.

Соня

Я там сядзець ня буду, мне толькі трэба зайсьці, альбо пазавеце, калі ласка, лектара Вадзіма Быльніцкага.

Макар

А вы хто будзеце?

Соня

Я жонка яго.