Старонка:П’есы (1927).pdf/57

Гэта старонка не была вычытаная

Макар

Ну так. А калі-б я й ня жыў там, то ўсё роўна рабочы беднаму селяніну заўсёды свой чалавек.

Званар

А на якой фабрыцы працуеце?

Макар

Я бяз фабрыкі, сторажам тут састаю.

Званар

Вот добра. Дык і я-ж сторажам састаю.

Макар

Ага, ну, а як стаўка, па якому разраду тарыфнае сеткі атрымоўваеш пэнсію?

Званар

Ня ведаю, пра што гэта ты пытаешся?

Макар

Я пытаюся: якая стаўка, па якому разраду тарыфнае сеткі атрымоўваеш пэнсію?

Званар

Ня ведаю.

Макар

Ты сябар профсаюзу?

Званар

Якога?

Макар

Я-ж пытаюся: ты сябар і якога саюзу, ці не?